Хто тыя назіральнікі, якія не знайшлі парушэнняў у калоніі, дзе трымалі Бабарыку
Прадстаўнікі камісіі ў ПК №1 / vitebskjust.gov.by
Абласная назіральная камісія не знайшла ніякіх парушэнняў у наваполацкай калоніі №1, дзе да шпіталізацыі ўтрымлівалі палітвязня Віктара Бабарыку.
“У працэсе грамадскага кантролю парушэнні правоў і законных інтарэсаў асуджаных не ўстаноўлены”, — паведамілі ў абласным упраўленні юстыцыі.
"Назіральнікі" ў наваполацкай калоніі / vitebskjust.gov.by
Акрамя Каташука, у камісію ўваходзяць прадстаўнікі “Белай Русі”, “Беларускага саюзу жанчын”, беларускага аддзялення “Чырвонага крыжа”, БРСМ, аб’яднання ветэранаў.
Цікава, што ўвесну 2023-га праваабаронцы паведамлялі, што віцебская “грамадская камісія” некалькі месяцаў не наведвала калоніі, замест гэтага дасылала старыя фота.