Хакеісты "Віцебска" ў паўфінале экстралігі абыгралі "Гомель"
ХК "Віцебск" атрымаў перамогу над "Гомелем" / АНТ
26 сакавіка ў першым паўфінальным матчы хакейнай экстралігі "Віцебск" святкаваў перамогу над "Гомелем" — 2:0 (1:0, 1:0, 0:0).
Шайбы забілі Шчагалькоў (6) і Астанкаў (30).
Лік у серыі стаў 1:0 на карысць хакеістаў "Віцебска". Каманды гуляюць да чатырох перамог.
Іх наступная сустрэча адбудзецца ў віцебску 27 сакавіка. Пасля гэтага серыя працягнецца ў Гомелі.
Другая паўфінальная пара сустракалася 24 сакавіка. Мінскае "Юнацтва" выйграла ў "Дынама-Маладзечна" з лікам 3:0.