Кавярня для інтравертаў адкрылася ў Мінску
Рамэн, фота ілюстрацыйнае / pixabay
На фудкорце ў ГЦ Galeria ў Мінску адкрылася кавярня для інтравертаў, расказвае гарадскі часопіс Citydog.
Там падаюць некалькі відаў кітайскага рамэну (своеасаблівы суп азіяцкай кухні) і вок (прыгатаваная асаблівым чынам локшына або рыс).
Але галоўная асаблівасць установы — не меню, а расстаноўка столікаў. Тут ёсць месцы толькі для аднаго чалавека. А заказ кліенту перадаюць праз спецыяльнае акенца, якое адчыняецца толькі для таго, каб выдаць страву. Не дзіўна, што гэтую ўстанову мінчане тут жа назвалі "кавярняй для інтравертаў".