Высветліўся ўладальнік французскага бістро Le Château 27 у Мінску

Рэстаран, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Летась у снежні ў Мінску быў зарэгістраваны рэстаран Le Château 27. Яго адкрыла фірма "Лебядзіны парк", якая знаходзіцца ва ўласнасці ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) на чале з Віктарам Лукашэнкам, пішуць расследвальнікі "Бюро".
Акрамя Le Château 27 кампанія "Лебядзіны парк" мае ва ўласнасці яшчэ два пункты грамадскага харчавання каля элітнага пасёлка Дразды — гэта скандальна вядомы рэстаран "Лебядзіны" і кавярня Velmi на 50 пасадачных месцаў. Кавярня, дарэчы, размяшчаецца ў фізкультурна-спартовым комплексе "Алімпік арэна", які таксама падпарадкоўваецца НАК.
Даведацца пра даходнасць рэстаранаў Віктара Лукашэнкі немагчыма. Бухгалтарская справаздачнасць "Лебядзінага парку", як і ўсяго бізнесу, звязанага са старэйшым сынам Лукашэнкі, засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў №1149.
Дарэчы, НАК на пару з "гаманцом" Лукашэнкі бізнесоўцам Аляксандрам Зайцавым запусціў яшчэ сетку алкамаркетаў пад брэндам "Дуб зялёны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.