Касманаўтка пайшла па руках, што з выбарамі ў КР — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
У сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам параўнаем, якую долю ад сваіх даходаў беларусы і палякі выдаткоўваюць на харчовыя прадукты. Атрымліваецца цікавы парадокс: палякі зарабляюць як у Еўропе — а кошты ў іх крамах як у Беларусі. А беларусы зарабляюць як у Беларусі — а кошты ў іх крамах як у Еўропе!
Пагаворым таксама пра апошнія эканамічныя і палітычныя падзеі: ганебныя прызнанні Лукашэнкі пра стан беларускай прамысловасці, выбары ў Каардынацыйную Раду і шырокае выкарыстанне першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай у прапагандысцкіх мэтах.