Kasary: як беларускія спевы дапамагаюць захаваць сябе ў эміграцыі — эфір

Сяржук Доўгушаў

Сяржук Доўгушаў / Еўрарадыё

Насуперак усім праблемам і складанасцям беларускія творцы і культурніцкія ініцыятывы за мяжой працягваюць існаваць, развівацца і ствараць годны прадукт, на радасць прыхільнікам. Так, створаны ў Варшаве гурт Kasary пад кіраўніцтвам Сержука Доўгушава, запісаў свой першы альбом і прэзентуе яго вялікім канцэртам 30 лістапада. Працягвае свае праекты і “Дом творцаў” — з 24 па 29 лістапада 2025 года ў Варшаве прайшоў першы пленэр беларускіх і польскіх мастакоў “Масты культуры”. 

Чым адметны як сам гурт Kasary, так і першы іх альбом? Ці здольныя дзеячы культуры ва ўмовах эміграцыі ствараць прадукт, які будзе цікавы не толькі беларусам, але і мясцовым жыхарам? Чым адметны сумесны пленэр беларускіх і польскіх мастакоў і ў чым прывабнасць такіх сумесных праектаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік ініцыятывы “Спеўны сход” і “Дому творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў.   

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.