Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер — надвор'е на Купалле

Купалле

Купалле / Еўрарадыё

У суботу, 21 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Удзень прагназуеццца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы і зранку — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +18...+23 градусаў.

У нядзелю, 22 чэрвеня, таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, удзень пры навальніцах — моцны парывісты.

Уначы прагназуецца 8-15 градусаў цяпла. Удзень будзе ад +15 па паўночным усходзе да +26 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер — надвор'е на Купалле
Прагноз надвор'я на 21 чэрвеня / Белгідрамет
Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер — надвор'е на Купалле
Прагноз надвор'я на 21 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.