Кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Надвор'е ў Беларусі 26 жніўня
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Надвор'е ў Беларусі 26 жніўня / Еўрарадыё
У Беларусі 26 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы.
Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў цяпла. Днём — ад 15-20 цяпла.