Каранік заявіў пра ўтрыманства ў Акадэміі навук

Уладзімір Каранік

Уладзімір Каранік

Адной з задач урада і кіраўніцтва Акадэміі навук з'яўляецца недапушчэнне ўтрыманства. Пра гэта ў інтэрв'ю БТ заявіў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Каранік, расказваючы пра нараду ў Лукашэнкі, якая адбылася на мінулым тыдні.

"На нарадзе абмяркоўваліся розныя праблемы, у тым ліку неаптымальная структура Акадэміі навук. Трэба падумаць, якім чынам зрабіць яе больш эфектыўнай, каб захаваць і прымножыць наяўныя вынікі", — паведаміў чыноўнік.

Другой праблемай ён назваў дробныя тэмы. Маўляў, у часткі тэм няма ні навуковай навізны, ні вялікай актуальнасці, але імі займаюцца, каб забяспечыць дзейнасць навуковых устаноў. "Гэта дзяржаўная ўласнасць, і дзяржава разглядае пытанне вылучыць сродкі на падтрыманне ў належным стане і развіццё, і фінансаванне мер, накіраваных непасрэдна на рэалізацыю навуковых праектаў", — заявіў Каранік.

Таксама ён паведаміў, што перад НАН стаіць задача забяспечыць эфектыўны пераход ад даследаванняў да ўкаранення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.