Карал узростам 400 мільёнаў гадоў знайшлі ў Калодзішчах

Ланцужковы карал з Калодзішчаў / kolodischi.by
Прафесар кафедры БНТУ Дзмітрый Сцепаненка знайшоў у Калодзішчах старажытны карал. Яго ўзрост перавышае 400 мільёнаў гадоў.
Гаворка ідзе пра выкапнёвы ланцужковы карал роду Halysites. У каментары "Калодзішчы інфо" навуковец расказаў, што знаходка яму трапілася ў паўночнай частцы аграгарадка на мяжы з біялагічным заказнікам Юхноўскі.
Ланцужковыя каралы адносяцца да каланіяльных — гэта значыць, шкілет карала служыў домам для мноства асобін – каралавых паліпаў.
У Беларусь такія акамянеласці трапілі пераважна ў перыяд абляднення. Радзімай гэтых камянёў з'яўляюцца краіны Балтыі ды Скандынавіі. Напрыклад, у Эстоніі такія каралы сустракаюцца даволі часта. Для беларусі ж гэта даволі рэдкая знаходка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.