Капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў атрымаў сур’ёзную траўму

31-гадовы капітан футбольнага клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў атрымаў разрыў крыжападобнай звязкі правай нагі, паведамляе прэс-служба клуба. Гэта здарылася 26 жніўня падчас выязнога паядынку з бялградскім “Партызанам” у рамках плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Адразу пасля інцыдэнту спартсмен паляцеў на абследаванне ў Мюнхен. Сёння гулец вяртаецца дадому і прыступае да курса лекавання. У бліжэйшых матчах БАТЭ Радзівонаў не зможа выйсці на поле.

Учора ж барысаўскі клуб падпісаў кантракт з сербскім нападаючым Аляксандарам Еўцічам. Мяркуецца, што ён стане падмацаваннем БАТЭ ў еўракубкавых матчах і на апошнім этапе чэмпіянату Беларусі.

Фота: fcbate.by