Кандыдат на пасаду канцлега ФРГ зрабіў заяву, якая можа паўплываць і на Беларусь

Фрыдрых Мерц плануе змагацца з нелегальнай міграцыяй / AP
Шлях у Германію для неўрэгуляваных мігрантаў, якіх пазбаўляюць магчымасці падаць прашэнне на атрыманне прытулку, будзе закрыты. Гэта абяцае лідар ХДС і фаварыт на пасаду канцлера ФРГ Фрыдрых Мерц. Палітык кажа, што гэта ён зробіць у першы ж дзень сваго канцлерства.
На гэтую заяву, якая можа мець наступствы і для Беларусі, звярнуў увагу палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Не сакрэт, што пераважная большасць неўрэгуляваных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, імкнецца трапіць менавіта ў Германію. Заява Мерца азначае, што для такіх мігрантаў "брама ў Германію" неўзабаве зачыніцца. Адпаведна, можна чакаць, што вырасце паток мігрантаў, якія паспрабуюць заскочыць у апошні вагон.
На думку Фрыдмана, Лукашэнка можа гэтым скарыстацца. Стрымліваючы нелегальную міграцыю, афіцыйны Мінск можа палепшыць адносіны з ЕС. Дапамагаючы нелегальнай міграцыі, рэжым Лукашэнкі нажыве сабе дадатковых праціўнікаў у Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.