Камунальная аварыя ў Оршы, частка жыхароў на ўсю ноч засталася без цяпла
На месцы аварыі ў Оршы / t.me/vitenergo/
Камунальная аварыя здарылася ўвечары 27 лютага ў Оршы. Частка жыхароў на ўсю ноч засталася без цяпла. Наступствы аварыі ўдалося ліквідаваць толькі раніцай у сераду.
Як паведамляе "Віцебскэнерга" (раённая газета здарэнне "не заўважыла"), у аўторак выявілі пашкоджанне на ўчастку трубаправода. У выніку было адключана цеплазабеспячэнне ў жылых дамах па вуліцах Шаўчэнкі і Леніна. Цяпло ў гэтыя дамы ўдалося вярнуць 28 лютага ў 07:35.
Падобныя камунальныя аварыі адбываюцца ўсё часцей па ўсёй краіне. Інфраструктура састарэла і патрабуе ўкладання значных сродкаў.