Камунальная аварыя ў Брэсце
Арганізаваны падвоз вады / t.me/virtualbrestnews/
Камунальная аварыя ў Брэсце. Жыхары дамоў на Партызанскім праспекце засталіся без вады. Як адзначае "Віртуальны Брэст", афіцыйна пра аварыю не паведамлялася. Але адна мясцовая жыхарка апублікавала фота цыстэрны з вадой — арганізаваны падвоз вады.
Падобныя аварыі адбываюцца ўсё часцей. Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў.