Камеры на МКАД за першыя пяць дзён працы зафіксавалі 3000 парушэнняў
Прычым больш за ўсё парушэнняў прыйшлося на выходныя дні — амаль 1400 выпадкаў.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на кіраўніцу прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяну Харлінскую. Па яе словах, вялікую колькасць парушэнняў менавіта ў выходныя дні можна растлумачыць тым, што ў суботу-нядзелю колькасць транспарту на МКАД значна змяншаецца. Таму асобныя кіроўцы імкнуцца разагнацца.
Дарэчы, памер штрафу за парушэнне хуткаснага рэжыму, зафіксаванае камерай, залежыць ад велічыні перавышэння хуткасці. Калі кіроўца рухаўся на 10-20 км хутчэй за дазволеную норму, то заплаціць 50 тысяч рублёў. Перавышэнне на 20-30 км пагражае штрафам у 100 тысяч рублёў, ад 30 км і больш — 300 тысяч рублёў. Паўторнае парушэнне цягам года пагражае штрафам у 500 тысяч.
Фота — belarus.by