Каля Воранава перакулілася фура з літоўскімі нумарамі, кіроўца быў п'яны
Грузавік вёз у Ліду 20 тон масла.
У Воранаўскім раёне каля вёскі Бастуны ўначы перакуліўся грузавы аўтамабіль DAF з літоўскімі нумарамі. Ён вёз у Ліду 20 тон масла.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, кіроўца пасля пераезду літоўска-беларускай мяжы адпачываў у лесе, ужываў спіртныя напоі. Утрыманне алкаголя ў яго арганізме перавысіла гранічна дапушчальнае прыкладна ў сем разоў.
Фота: autogrodno.by