Каля Скідзеля перакуліўся прычэп з дошкамі (фота)
Груз вываліўся на сустрэчную паласу.
Каля Скідзеля перавярнуўся прычэп з дошкамі. Як інфармуе сайт autogrodno.by, МАЗ перавозіў груз з Мастоў у Гродна. Па словах кіроўцы, на з'ездзе на трасу М6 ён затармазіў, у выніку чаго прычэп перакуліўся. Нацяжны рамень не вытрымаў нагрузку і дошкі вываліся на сустрэчную паласу. На шчасце, іншых аўтамабіляў побач не было, ніхто не пацярпеў.

Фота: autogrodno.by