Каля Рэчыцы сутыкнуліся бензавоз і легкавік, пацярпелі 2 чалавекі (фота)
Легкавік пайшоў на абгон на слізкай дарозе і выехаў на сустрэчную паласу руху.
Пазадарожнік Kia і аўтацыстэрна "Беларуснафты" сутыкнуліся каля Рэчыцы. Здарэнне адбылося раніцай 12 снежня. Легкавы аўтамабіль пайшоў на абгон на слізкай дарозе і выехаў на сустрэчную паласу руху ды не паспеў вярнуцца ў свой шэраг. У выніку адбылося лабавое сутыкненне пазадарожніка і бензавоза.
Як інфармуе сайт onliner.by, кіроўца і пасажыр атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.






Фота — onliner.by