Каля Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" мяняецца схема руху аўтамабіляў

Каля Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" мяняецца схема руху аўтамабіляў

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" папярэдзіў, што на прывакзальнай плошчы часова мяняецца дарожны рух у пунктах ўезду і выезду. Гэта звязана з работамі па мадэрнізацыі прывакзальнай плошчы аэравакзальнага комплексу. 

Плануецца, што колькасць палос руху ў пунктах ўезду і выезду на прывакзальнай плошчы будзе павялічаная. Акрамя таго, створаць спецыяльна вылучаную паласу для руху грамадскага аўтатранспарту. 

Падчас будаўніцтва будуць паэтапна перакрывацца наяўныя палосы руху, што можа выклікаць нязручнасці для аўтамабілістаў пры наведванні аэрапорта.

Адміністрацыя прадпрыемства прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць планаваць наведванне аэрапорта заведама і з улікам названых мерапрыемстваў.