Каля Гродна перавярнулася польская фура з падгузнікамі (фота, відэа)
Кіроўца атрымаў траўмы ног, яго шпіталізавалі.
4 лютага каля Гродна польская фура DAF з грузам дзіцячых падгузнікаў прабіла агароджу трасы М6 і вылецела ў кювет. Кіроўца быў заблакаваны, яго вызвалілі выратавальнікі. Мужчыну, які атрымаў траўмы ног, шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.
Паведамляецца, што фура везла груз у Расію. Падчас падзення з вялікай вышыні ў кювет тэнт парваўся, падгузнікі вываліліся на зямлю.
Прычына аварыі невядомая. Кіроўца пакуль не змог патлумачыць свае дзеянні, адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.



Фота: mchs.gov.by