Каля Дзяржынска затрымалі групу фальшывых "сацыяльных работнікаў"

Каля Дзяржынска затрымалі групу фальшывых "сацыяльных работнікаў"

У Дзяржынскім раёне затрымалі групу фальшывых "сацыяльных работнікаў" — пяць жанчын і аднаго мужчыну. Зламыснікаў падазраюць у тым, што яны абкрадалі пенсіянераў на Міншчыне.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Мінскага РУУС Юлія Лобач, да праваахоўнікаў звярнуўся 86-гадовы жыхар адной з вёсак раёна. Паводле яго слоў, да яго завіталі дзве жанчыны і мужчына, якія прадставіліся сацыяльнымі работнікамі. Пры гэтым прапаноўвалі рэчы на продаж. Калі яны сышлі, мужчына заўважыў знікненне з шафы 400 рублёў. Сярод затрыманых пад Дзяржынскам пенсіянер апазнаў сваіх крыўдзіцеляў.

Міліцыя падазрае фальшывых "сацыяльных работнікаў" у датычнасці да здзяйснення аналагічных злачынстваў. З гэтай мэтай распаўсюджаныя фотаздымкі затрыманых.