Каля будынка міліцыі ў Івацэвічах знайшліся 56 снарадаў часоў вайны

Снарады ля будынка міліцыі ў Івацэвічах / МУС
12 верасня ў Івацэвічах рабочыя УП "Івацэвіцкая ПМК-18", пракладваючы водаправод на тэрыторыі мясцовага аддзела міліцыі, натыкнуліся на снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Пра знаходку яны паведамілі ў дзяжурную частку РАУС. Сапёры з вайсковай часткі 7404, якія прыехалі на месца, працягнулі раскопкі і знайшлі 56 мінамётных мін калібру 82 мм і 18 мінамётных узрывальнікаў.
Усе снарады знішчаныя на спецыяльным палігоне. Ніхто не пацярпеў.

Сапёры ля будынка міліцыі ў Івацэвічах / МУС

Сапёры ля будынка міліцыі ў Івацэвічах / МУС
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.