Каля Барысава адбылося лабавое сутыкненне цягача і мікрааўтобуса (фота)
Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў сераду на 448-м кіламетры аўтадарогі М1 "Брэст — мяжа Расійскай федэрацыі".
Як паведамляе прэс-служба МНС, высветлілася, што ў аварыю патрапілі мікрааўтобус "Mercedes-Benz 208D" і цягач "Volvo". Калі кіроўца цягача не пацярпеў, дык вадзіцеля мікрааўтобуса і дваіх пасажыраў давялося вызваляць з салона дапамогай спецінструмента. Пацярпелых шпіталізавалі ў Барысаўскую цэнтральную раённую бальніцу.




Фота — mchs.gov.by