Каля "Барысаў-Арэны" Chevrolet трапіў пад смеццевоз, загінула жанчына
Легкавік з нейкай прычыны апынуўся на сустрэчнай паласе руху.
Сур'ёзная аварыя здарылася ў суботу, 3 студзеня, у Барысаўскім раёне, каля "Барысаў-Арэны". Там сутыкнуліся Chevrolet і смеццевоз. У аварыі загінула 62-гадовая жанчына (жыхарка пасёлка Юбілейны Мінскага раёна), якая кіравала легкавіком.
Як адзначае сайт Onliner, узнікла версія, што падчас руху жанчыне магло стаць кепска, з-за чаго аўтамабіль апынуўся на сустрэчнай паласе. Прызначаная экспертыза.



Фота з сацыяльных сетак, Onliner