Каля 350 чалавек затрымалі блізу БелАЭС за паўгода

Спецназаўцы, ілюстрацыйнае фота / тг-канал Унутраных войскаў МУС
За паўгода ў наваколлі Беларускай АЭС спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў затрымалі каля 350 чалавек. Такую лічбу назваў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Ён нагадаў, што вакол БелАЭС улады стварылі зону з асаблівым прававым рэжымам. Там забаронена знаходзіцца без спецыяльнага дазволу.
Карпянкоў адзначыў, што для арганізацыі бяспекі БелАЭС было створанае падраздзяленне спецназу.
"Для выканання той жа задачы была ўсталяваная сістэма абароны ад беспілотных лятальных апаратаў. Спалучэнне працы спецпадраздзялення, установак супраць дронаў і прымяненне БПЛА — сур'ёзны крок у забеспячэнні бяспекі нашай атамнай электрастанцыі", — прыводзіць БЕЛТА словы намесніка міністра.
Раней Карпянкоў расказваў, што летась спецназаўцы выканалі больш за паўтары тысячы задач. Пра 350 з іх цяпер стала ясна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.