Калі вы чакаеце пацяплення, дык дарма: на наступным тыдні можа быць -15

Зіма застаецца

Зіма застаецца / Depositphotos

Уся Усходняя Еўропа, і Беларусь не выключэнне, знаходзіцца пад уплывам антыцыклону Эльвіра. Менавіта дзякуючы яму прыйшло такое пахаладанне і сапраўдная зіма. І адлігі ў бліжэйшы час чакаць не варта.

Да 13 лютага надвор'е ў Беларусі будзе залежаць толькі ад Эльвіры, а гэта значыць, што ападкаў амаль не будзе, але будзе холадна. Прычым у ноч на сераду месцамі тэмпература паветра можа апусціцца да -15°C.

У сярэднім, згодна з графікамі надвор'я, удзень у бліжэйшыя дні будзе -1…-5°C, а ўначы -5…-8°C.

Але гэта не азначае, што пасля гэтага пацяплее. Доўгатэрміновыя прагнозы пацвярджаюць, што люты ў Беларусі будзе зімовым.

Больш за тое, паводле некаторых мадэляў, у канцы лютага цэнтральныя і паўднёва-ўсходнія часткі Беларусі апынуцца ў зоне вельмі нізкіх тэмператур, і па начах месцамі можа быць -20°C і нават халадней. Уся надзея на тое, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца.

Если вы ждёте потепления, то зря: на следующей неделе может быть -15
Папярэдні прагноз на 22 лютага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.