Ізраіль перахапіў карабель з Грэтай Тунберг

Затрыманая Грэта Тунберг / Israel Foreign Ministry / X
Ізраільскія вайскоўцы перахапілі карабель "Мадлін", на борце якога была вядомая левая актывістка Грэта Тунберг. Судна з гуманітарнай дапамогай на борце і актывістамі накіроўвалася ў Газу.
Пад наглядам вайскоўцаў карабель накіравалі да берагоў Ізраіля. Як заяўляе МЗС Ізраля, пацярпелых няма.
У МЗС кажуць, што ўсе пасажыры ў бяспецы: "Ім далі сэндвічы і ваду. Шоу скончанае". Ізраільскае ведамства адзначыла, што пасажыры адправяцца ў родныя краіны, а гуманітарную дапамогу перададуць у Газу па "рэальных гуманітарных каналах".
Ізраіль узяў сектар Газа ў марскую блакаду пасля таго, як ХАМАС усталяваў над гэтай тэрыторыяй свой кантроль у 2007 годзе. У ААН заяўляюць, што падчас цяперашняй ізраільскай ваеннай аперацыі, пачатай ізраілем у адказ на напад ХАМАС, большасць жыхароў Газы сутыкаюцца з голадам. Спецдакладчыца ААН па правах чалавека на плесцінскіх тэрыторыях Франчэска Альбанэзэ падтрымала аперацыю "Флатыліі свабоды" і заклікала іншыя караблі таксама прарваць блакаду Газы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.