"Істэрычная рыторыка" і адзінства: тэст па прапагандзе тыдня
Традыцыйны тэст па прапагандзе тыдня / The New Yorker
Цэлы тыдзень прапагандысты заходзіліся ў экстазе, і падставаў у іх было шмат: вучэнні "Захад-2021", дамоўленасці пра інтэграцыю з Расіяй і новае свята — "Дзень народнага адзінства". Таму вялікую частку часу дзяржСМІ і праўладныя тг-каналы не столькі лаялі апанентаў, колькі хвалілі самі сябе і тых, хто плаціць ім заробкі.
Еўрарадыё падрыхтавала тэст па прапагандзе тыдня: дзе ўлады недагаворваюць, дзе хлусяць, а пра што нясуць адкрытую ахінею?