Пад Мінскам неўзабаве адкрыецца музей закрутак
Слоікі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Пад Мінскам плануюць адкрыць музей закрутак. Ён размяшчаецца ў Радашковічах на вуліцы 3 ліпеня, 32.
Ініцыятары яго стварэння расказваюць у сацсетках аб працэсе падрыхтоўкі. Гэта першы ў Беларусі праект пра традыцыі закрутак. У музеі будуць расказваць пра саленне, марынаванне і квашанне.
Адкрыццё музея запланавана на 3 студзеня. Абяцаюць з гэтай нагоды ўсім наліць расолу.
Квіток для дарослых будзе каштаваць 30 рублёў, для дзяцей ад 4 да 12 гадоў — 25 рублёў, для дзяцей да 4 гадоў – бясплатна.
У кошт таксама ўваходзіць міні-заапарк з совамі, папугаямі і коргі. Побач знаходзіцца яшчэ альпака-парк з янотамі, трусікамі, сурыкатамі, козамі і альпакамі.