Іран гатовы падпісаць пагадненне аб адсутнасці ядзернай зброі

Іран гатовы падпісаць пагадненне аб адсутнасці ядзернай зброі
Іран заявіў аб гатоўнасці падпісаць пагадненне аб адсутнасці ядзернай зброі, заявіў кіраўнік іранскага МЗС Абас Аракчы.
"Мы гатовы да любога пагаднення, накіраванага на прадухіленне з'яўлення ў Ірана ядзернай зброі. Але калі мэта пагаднення — пазбавіць Іран яго ядзерных правоў, то мы да такога пагаднення не гатовы",— сказаў ён.
Тэгеран гатовы спыніць удары па Ізраілі ў выпадку, калі той спыніць агрэсію са свайго боку. Аракчы таксама заклікаў міжнародную супольнасьць выступіць супраць нападаў Ізраіля на ісламскую рэспубліку для ўсталяваньня міру ў рэгіёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.