Інжынер старадарожскага лясгаса гвалтаваў у лесе малалетніх дзяўчынак

Паводле папярэдніх звестак следства, ад ліпеня 2012 года па 18 верасня 2013-га мужчына неаднаразова гвалтаваў заведама малалетніх дзяўчынак у лясным масіве каля Старых Дарог. Сёння вядома як мінімум пра дзвюх пацярпелых дзяўчынак 12 і 13 гадоў, піша "Ежедневник".



Дарэчы, па звестках МУС, у нашай краіне толькі за 2013 год было выяўлена 110 злачынстваў, учыненых педафіламі. Ад вычварэнцаў пацярпелі 113 дзяцей, у тым ліку 82 малалетніх. Сёння ў статусе падазраваных па крымінальных справах, звязаных з педафіліяй, праходзяць 60 чалавек.



Фота — apocalypse-2012.com