Індыя нанесла ўдары па Пакістану

Война Индии против Пакистана

Пачалося ўзброенае сутыкненне дзвюх ядзерных дзяржаў / Reuters

Індыя заявіла, што нанесла 6 траўня ўдары па кантраляваных Пакістанам раёнах у Кашміры, паведамляе BBC. Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як Дэлі абвінаваціў Ісламабад у падтрымцы баевікоў, якія стаяць за нападам на турыстаў у кантраляванай Індыяй частцы Кашміра.

"Індыйскія ўзброеныя сілы пачалі аперацыю "Сіндур", наносячы ўдары па тэрарыстычнай інфраструктуры ў Пакістане і акупаваным Пакістанам Джаму і Кашміры, адкуль планаваліся і накіроўваліся тэрарыстычныя атакі супраць Індыі", — гаворыцца ў заяве індыйскага боку.

Заяўляецца, што ўдары паразілі дзевяць цэляў, звязаных з тэрарыстамі.

Пакістанская армія заявіла, што ўдары прыйшліся па раёнах з грамадзянскім насельніцтвам, а не па тэрарыстах. Паводле яе даных, індыйскія самалёты запусцілі ракеты са сваёй паветранай прасторы.

Прэм'ер-міністр Пакістана Міян Мухамад Шахбаз Шарыф выпусціў заяву, у якой паабяцаў адказаць Індыі.

"Каварны вораг нанёс подлы ўдар па пяці месцах у Пакістане. Пакістан мае поўнае права даць належны адказ, і гэты належны адказ ужо даецца", — заявіў прэм'ер-міністр.

Прадстаўнік пакістанскіх вайскоўцаў заявіў, што Ісламабад "адкажа ў зручны для сябе час і ў зручным месцы".

"Усе знішчальнікі нашых ВПС паднятыя ў паветра. Гэта ганебнае і баязлівае нападзенне, якое было здзейснена з паветранай прасторы Індыі", — заявіў ён.

Паводле паведамленняў з індыйскага боку, пакістанская армія адкрыла артылерыйскі агонь на лініі падзелу ў Кашміры.

Удары адбыліся ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як прэм'ер-міністр Індыі Модзі заявіў, што вада, якая перацякае праз межы Індыі, будзе спынена.

Пакістан папярэджваў, што перакрыццё вод, якія цеклі з Індыі на іх тэрыторыю, будзе "актам вайны".

"Індыйская вада раней ішла за мяжу, цяпер яна застанецца ў Індыі", — заявіў Модзі ў сваёй прамове ў Нью-Дэлі, паведамляе France 24.

Абедзве краіны валодаюць ядзернай зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.