Індыя перакрывае ваду Пакістану

Плаціна Багліхар / dialogue.earth
Індыя перакрывае падачу вады ў Пакістан праз плаціны, размешчаныя на яе тэрыторыі. Плаціна Багліхар на рацэ Чэнаб (басейн Інда) ужо перакрытая, падобныя меры плануецца прыняць і на плаціне Кішанганга на рацэ Джэлам, паведамляе інфармагенцтва Press Trust of India.
Выкарыстанне плацін з'яўляецца прадметам рознагалоссяў паміж Індыяй і Пакістанам. Раней Ісламабад папярэджваў, што палічыць перакрыцце вады актам вайны.
І так не вельмі добрыя адносіны паміж краінамі сапсаваліся пасля таго, як тэрарысты расстралялі 26 турыстаў у індыйскай частцы Кашміра. МЗС Індыі ануляваў візы, выдадзеныя пакістанцам, і спыніў рух праз адзіны пункт перасячэння сухапутнай мяжы.
Ісламабад закрыў сваю паветраную прастору для індыйскіх авіякампаній. Неўзабаве тое ж самае зрабілі індыйскія ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.