Імперыя наносіць зваротны ўдар: чаму расіяне зноў ваююць з Ціханоўскай
У інтэрнеце зноў палае / @rubanau_collage
Не паспелі сацсеткі астыць ад гарачых баёў за/супраць Ціханоўскую, як канфрантацыя выйшла на новы ўзровень. На мінулым тыдні апазіцыйна настроеныя расіяне пакрыўдзіліся на яе словы пра розніцу паміж беларусамі і рускімі, а таксама “легітымнага Пуціна”. На гэтым тыдні — на навіну пра тое, што ў Латвіі з "чорнага спісу" выключаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі, а з расійскімі — не.