Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву

Ігар Сігоў

Ігар Сігоў / Еўрарадыё

6 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў.

Беларускаму грамадству было наканавана прайсці праз 2020 год і працягваць шлях свайго сталення, нягледзячы на ўсё тое, што нам сёння даводзіцца перажываць — рэпрэсіі, эміграцыю, расчараванне… Але калі мы хочам захавацца як нацыя і захаваць сваю краіну, мы мусім праз гэтыя выпрабаванні прайсці. Магчыма, перад намі паўстане пытанне выбару: ці браць у рукі зброю? Але калі іншага выйсця не будзе, калі паўстане выбар паміж знікненнем усяго і неабходнасцю змагацца за гэта сваё са зброяй у руках, то зброю давядзецца браць, перакананы Ігар Сігоў.

Пра тое, ці здольныя мы захаваць сваю беларускасць у эміграцыі, ці не быў памылкай 2020 год і ці пагражае нам грамадзянская вайна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Сіговым.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.