Ідзе ператрус у кватэры бабруйскага блогера
Супраць Алега Жаўнова ў лютым распачалі крымінальную справу за "публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў".
Як паведамляе Радыё Свабода, сёння раніцай ў кватэру блогера прыйшлі 7 праваахоўнікаў. Ідзе ператрус. Ці будзе затрыманы Алег Жаўноў, невядома.
Бабруйскі блогер стаў вядомы пасля канфлікту з супрацоўнікамі ДАІ, які адбыўся ў верасні 2013 года ў будынку Дзяржаўтаінспекцыі. Жаўноў з сынам палічылі, што аўтамабіль ДАІ стаіць на ходніку, чым парушае Правілы дарожнага руху. Пра гэта яны заявілі ў аддзел міліцыі, пры гэтым фіксавалі ўсё на відэа.
У выніку канфлікту Жаўнова і яго сына з выкарыстаннем сілы затрымалі. Пасля на абодвух выпісалі штраф за перашкоду дарожнаму руху, а самога блогера абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
Фота — svaboda.org