Хакеісты "Юнацтва" разгромна абыгралі "Магілёў" — 8:1

Хакеісты "Юнацтва" разгромна абыгралі "Магілёў" — 8:1

29 кастрычніка ў экстралізе хакейнага чэмпіянату Беларусі прайшлі шэсць матчаў, прычым пяць з іх скончыліся з разгромнымі вынікамі.

"Нёман" з лікам 6:0 абыграў маладзечанскае "Дынама", з такім самым лікам святкаваў салігорскі "Шахцёр" перамогу над "Брэстам".

"Сухая" перамога дасталася і хакеістам "Гомеля", якія сустракаліся з "Віцебскам". Праўда, тут разрыў быў меншы — 5:0. І абсалютна з такім жа лікам адзначылі вікторыю спартоўцы мазырскага "Металурга" ў сустрэчы з "Хімікам-СКА".

Мінскае "Юнацтва" выйграла ў "Магілёва" з лікам 8:1.

Адзіная сустрэча, якая завяршылася не з такім разгромным лікам, была паміж ХК "Ліда" і моладзевай (U-20) зборнай Беларусі. Лідская каманда была ў гульні мацнейшай — 3:2.