Гурт VAL запісаў прыгожую калыханку на беларускай мове
Гурт VAL запісаў прыгожую калыханку на беларускай мове — для дзяцей усіх узростаў. "Мы вельмі хочам, каб мелодыю "Калыханкі з месячыкам" падхапіла кожная матуля", — пішуць аўтары ідэі.
Аўтар тэксту — пісьменнік і журналіст Кастусь Севярынец. Музыка і выкананне Леры Грыбусавай і Улада Фраймана. У іх "атрымаўся твор, поўны пяшчоты, цеплыні і мяккасці".