Гурт "Касіяпея" анансуе новы альбом кліпам пра ліпучае сэрца

Гурт "Касіяпея"

Гурт "Касіяпея" / асабісты архіў

Мінскі квартэт "Касіяпея", вядомы яркім спалучэннем сінт-попа, альтэрнатывы і абсурдна-сцэнічных вобразаў удзельнікаў, рыхтуе да выхаду новы альбом. Лонгплэй пад назвай "Біпалярная зорка" выйдзе 2 чэрвеня на ўсіх лічбавых пляцоўках, а сама каманда, каб падтрымаць кружэлку, адразу выправіцца ў тур па Польшчы і бліжэйшых да яе сталіцах.

Каб падагрэць цікавасць да LP каманда выпусціла кліп "Ліпучае сэрца".

Гурт "Касіяпея" быў створаны ў 2001 годзе тэатральным гукарэжысёрам Аляксандрам Ліберзонам, акцёрам і лідарам гурта "Петля Пристрастия" Іллём Чарапко-Самахвалавым і гітарыстам Сяргеем Сакаловым. На рахунку ў каманды 9 поўнафарматных альбомаў і тры ЕР.

Дарэчы, на Spotifay "Касіяпею" слухаюць часцей, чым "Пятлю". Штомесяц песні каманды ўключаюць больш за 43 тысячы меламанаў. Самая папулярная песня — "Жалезны дрывасек" — мае амаль 2 мільёны 300 тысяч клікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.