ГУБАЗіК прыйшоў у школу польскай мовы
Школа польскай мовы Polskipro / тг-канал сілавікоў
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі ў школу польскай мовы Polskipro, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля візіту сілавікоў сайт школы не працуе, а яе сацсеткі выдаленыя.
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася фота, на якім бачна, што з дзвярэй школы таксама знялі шыльду з назвай.