ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне двух чалавек за пашпарт Новай Беларусі

Двух магілёўцаў затрымалі за пашпарт Новай Беларусі / тг-канал сілавікоў
ГУБАЗіК заяўляе пра затрыманне двух мужчын, якія ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі. Паведамляецца, што абодва затрыманыя — жыхары Магілёва.
Аднаму з іх пашпарт, нібыта, выдалі за "сайдзейнічанне Офісу Ціханоўскай". Яго арыштавалі і пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.
Другі заявіў, быццам купіў пашпарт і цяпер гатовы заплаціць сілавікам 10 000 долараў (у 100-разовым памеры), каб яго крымінальную справу спынілі. Гэты беларус, як заяўляюць сілавікі, знаходзіцца пад падпіскай.
Ганна Красуліна, прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай, заявіла, што дакументы ў кадры сілавікоў фэйкавыя: "Нават назва краіны на іх фэйкавым дакуменце напісана не так. На рэальным пашпарце Новай Беларусі — БЕЛАРУСЬ. А у іх бачна, што больш доўга — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.