Супрацоўніка ваенкамата ў Мастах асудзілі за "палітыку"

Яўген Шляхцёнак / акаўнт у Фэйсбуку
Гродзенскі абласны суд асудзіў да пазбаўлення волі 37-гадовага супрацоўніка Мастоўскага ваенкамата. Яўгена Шляхцёнка судзілі за "палітыку".
Як піша "Наша Ніва", сваім часам Шляхцёнак закончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Яго абвінавацілі па трох палітычных артыкулах:
— уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361-1);
— заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361);
— садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1. арт. 361-4).
Па самым цяжкім з гэтых артыкулаў яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі.
Як вынікае з сацсетак, Шляхцёнак нарадзіўся ў Краснасельскім у Ваўкавыскім раёне. Атрымаў адукацыю настаўніка гісторыі, аднак працаваў зваршчыкам і на СТА. У 2015-м ўладкаваўся на працу ў ваенкамат Мастоўскага раёна, дзе займаўся ўлікам афіцэраў запасу.
11 ліпеня 2025 года Шляхцёнка ўключылі ў спіс "экстрэмістаў", які складае МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.