Грузчык пазычаў грошы, абяцаючы ўзбагаціцца на Амерыканскай фондавай біржы

Пракуратура Мінскай вобласці пачала крымінальную справу на 30-гадовага грузчыка. Мінчука падазраюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Як паведамляе БелаПАН, з кастрычніка 2010 года па снежань 2013-га мужчына пазычыў у шасці знаёмых розныя сумы грошай, не збіраючыся іх вяртаць. Агулам грузчык пазычыў амаль 105 тысяч долараў.

Знаёмым грузчык тлумачыў, што грошы бярэ для развіцця свайго бізнэсу на Кіпры. Ён абяцаў крэдыторам вялізны даход, які атрымае, гуляючы на ​​Амерыканскай фондавай біржы.

Фота — depositphotos.com