Групу студэнтаў БДУ адправілі ў шпіталь — правядуць тэставанне на COVID-19

Групу студэнтаў БДУ адправілі ў шпіталь — правядуць тэставанне на COVID-19

12 сакавіка ў БДУ праводзяцца "санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы і апрацоўка "кантактаў другога ўзроўню". Пра гэта паведаміў телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. З іншых крыніц вядома, што прычынай гэтага стала падазрэнне ў заражэнні каранавірусам аднаго са студэнтаў факультэта міжнародных адносінаў. Групу студэнтаў, якія з ім кантактавалі, адправілі ў шпіталь ветэранаў. Будзе праведзена тэставанне на COVID-19.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што сярод студэнтаў няма хворых, БДУ "працуе ў звычайным рэжыме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.