Група з 28 мігрантаў спрабавала штурмаваць польскую мяжу
У пятніцу, 10 снежня, з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў трапіць 41 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба польскага памежнага ведамства.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Польшчы вынеслі 10 пастаноў аб выдварэнні замежнікаў.
На ўчастку каля Чарэмшы мяжу спрабавала штурмаваць група з 28 замежнікаў.