Навальніцы і залевы. Якое надвор’е будзе ў Беларусі ў панядзелак
Навальніцы і залевы. Якое надвор’е будзе ў Беларусі ў панядзелак / Shutterstock
У Беларусі 28 ліпеня прагназуюцца навальніцы і залевы, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Часам пройдуць дажджы, у многіх раёнах навальніцы і залевы. У дзённыя гадзіны месцамі магчымы град. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі — шквалістае ўзмацненне ветру да моцных парываў.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 16 да 21 градуса цяпла. Днём будзе ад плюс 23 да 29 градусаў.