Гродзенскія даішнікі ўначы спынілі машыну, але за рулём нікога не аказалася
Незвычаную карціну пабачылі гродзенскія даішнікі, калі спынілі "Таёту" ўначы на Індурскай шашы.
Здарэнне адбылося 2 жніўня ў 1:40, піша Гродзенскі блог s13.ru. Інспектары далі аўтамабілю сігнал спыніцца.
"Транспартны сродак спыніўся ў метрах сарака ад інспектараў. Падчас набліжэння да аўтамабіля супрацоўнік ДАІ заўважыў мітусню на пярэднім сядзенні і тое, як з сядзення кіроўцы хлопец перасаджваецца на пасажырскае", — кажуць у Гродзенскай ДАІ.
Пакуль інспектар дайшоў да машыны, на месцы кіроўцы ўжо нікога не было. Затое на пярэднім пасажырскім знаходзіліся два маладыя чалавекі. Абодва былі нецвярозыя.