Гродзенец загнаў палову аўтамабіля ў апору моста (фота)
На шчасце, абышлося без загінулых.
Дзіўнае здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 11 снежня на праспекце Кляцкова ў Гродне. Задняй часткай легкавік заехаў у апору пешаходнага моста.
Прычым удар быў такой сілы, што даўжыня аўтамабіля скарацілася ледзь не ўдвая, піша "Гродзенская праўда". У салон літаральна ўбітымі апынуліся і багажнік, і заднія колы.
За рулём быў малады кіроўца, якога цяпер шпіталізавалі. Мяркуецца, што ён ехаў адзін. Яго фізічны стан ў момант аварыі і абставіны здарэння высвятляюцца.
На шчасце, загінулых пры здарэнні не было.
Фота — grodnonews.by