"Гродна Азот" падтрымалі малітвай і іконамі
"Гродна Азот" падтрымалі малітвай і іконамі. Як паведамляе газета "Гродненский химик", праваслаўныя святары з іконамі і крыжом у руках прыйшлі да прадпрыемства. Яны прачыталі малітву. Відаць, такім чынам праваслаўныя спрабуюць адвесці праблемы ад прадпрыемства. У пачатку ліпеня яны ўзніклі ў асобных цэхах, якія давялося пазапланава спыняць.
Тая ж група святароў у той жа дзень наведвала гродзенскі мост, які якраз перад візітам Аляксандра Лукашэнкі і запланаваным урачыстым адкрыццём падмыла залевай.
gazeta.azot.by