Грэта Тунберг паскардзілася на дрэнныя ўмовы за кратамі ў Ізраілі

Грэта Тунберг (у цэнтры) / Israeli Foreign Ministry via AP
Шведская актывістка Грэта Тунберг паскардзілася на дрэнныя ўмовы ўтрымання за кратамі ў Ізраілі. Ёй не хапае вады і ежы, а на скуры з'явіўся сып, выкілканы, як яна мяркуе, клапамі.
Таксама Тунберг расказала прадстаўніку шведскай амбасаду, што доўгі час знаходзілася на цвёрдай паверхні. Дзяўчына адмовілася падпісваць дакумент, зместу якога яна не разумела.
Міністэрства замежных спраў Ізраіля назвала гэтыя скаргі нахабнай хлуснёй.
Грэта Тунберг была затрыманая, калі ізраільскія вайскоўцы перахапілі караблі прапалестынскіх актывістаў, што накіроўваліся з гуманітарнай дапамогай у Газу. Іх даставілі ў порт Ашдод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.